Дыпломы XXIV Рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка"

23.03.2021

На працягу многіх гадоў Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка" адкрывае імёны таленавітых юных майстроў і іх педагогаў. Прэзентуе ўсю разнастайнасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ад беларускіх народных традыцый да сучасных тэхналогій і дызайнерскіх накірункаў. Праз творчую работу юныя майстры ярка і выразна дэманструюць любоў да роднай краіны, яе гісторыі, культурнай спадчыны і традыцый. 

Віншуем пераможцаў рэспубліканскага этапа "Каляднай зоркі":

Астапаў Данііл - навучэнец узорнай студыі "Творчы свет", педагог Савянок Таццяна Васільеўна

Жук Алена - навучэнка ўзорнай студыі "Каруначніца", педагог Ясінецкая Алена Леанідаўна.