21 лютага - Міжнародны дзень Роднай Мовы

21.02.2021

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day). Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

У сувязі са святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым Центры творчасці адбылося мерапрыемства мастацкага напрамку, на якім дзеці малявалі ілюстрацыі к вядомым творам Беларускіх пісменікаў. 

Дзеці прадэманстравалі свае таленты у прыгожых малюнках, а педагог дадатковай адукацыі Савенок Таццяна Васільеўна напі напісала цудоўны верш пра любоў да Роднай мовы, Роднага краю!

Дзень Роднай мовы для кожнага з нас асабісты, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта!

"Малюю мову"

Я родную мову табе намалюю,
Каб сэрцам адчуў ты яе прыгажосць,
Рушнік пасцялю на зямельку святую,
Каб душу кранула пяшчотнае штось...

Падкрэслю алоўкам бярозавым словы,
Што з матчыным жадна ўпітаў малаком,
Каштоўнай сваёй беларускаю мовай,
Не здолею ў волю напіцца набгом.

І пэнзлікам срэбным з калоссяў багатых,
Размашыста буду жыццё маляваць,
І песні, што пелі спрадвеку дзяўчаты,
І розум, якому краёў не відаць!

Я буду выпісваць за рысачкай рыску,
За кропачкай кропку, каб ты зразумеў:
Дай Бог зберагчы роднай мовы калыску,
Такога багацця яшчэ ты не меў!